Календа будзе пісаць за Бацкеля
Сёлета раскрылася літаратурная містыфікацыя. Празаік і галоўны рэдактар часопіса “Макулатура” Сяргей Календа прызнаўся, што гэта ён напісаў і выдаў пад імем Аляксандр Бацкель раман “Мімікрыя”. Як паведаміў аўтар “Мімікрыі”, Бацкель нікуды не знікне, неўзабаве выйдзе другая кніга пад яго імем. Сяргей Календа вырашыў пісаць адразу за двух аўтараў – рэальнага і міфічнага.
– Пад псеўданімам раней мой персанаж пісаў невялікія творчыя занатоўкі, своеасаблівыя маленькія апавяданні пра ўсё на свеце. І вось такую кнігу я рыхтую да выхаду. Назваў яе «Маёнтак Рыбы».
Сяргей Календа заснаваў літаратурны часопіс „Макулатура” ў 2012 годзе. Спачатку гэта было інтэрнэт-выданне. З другога нумара перыёдык пачаў выходзіць і на паперы. Сёлета ўлетку пабачыў свет “славацкі” нумар “Макулатуры”. А на восень запланаваны “шалёны” нумар.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота wpapers.ru