Распачалося вялікае даследаванне пра культурны менеджмент Беларусі
Беларуская ініцыятыва CreateCulture Group, што месціцца ў Вільні, абвесціла запуск вялікага даследавання стану культурнага менеджменту Беларусі.
Кажа сузаснавальніца арганізацыі CreateCulture Group Надзея Ількевіч:
-Такое даследаванне, на мой погляд, неабходна праводзіць. Мы хочам ахапіць і тых, хто ў Беларусі знаходзіцца, і тых, хто знаходзіцца па-за межамі, хочам даследаваць і зразумець, якая матывацыя ў людзей. Па-першае, чаму яны ідуць працаваць культурнымі менеджарамі, а не ідуць, напрыклад, у ІТ, чым акрэсліць, што гэта вельмі важная прафесія. У канцы мы зробім партрэт беларускага культурнага менеджара, яго чэленджы, матывацыя, выкладзем гэта ў доступ.
У межах даследавання каманда прафесійных сацыёлагаў і кансультантаў на працягу 7 месяцаў будзе праводзіць анлайн-апытанні, глыбінныя інтэрв’ю і фокус-групы, а таксама зоймецца аналізам актуальнага профілю культменеджараў унутры і за межамі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота CreateCulture Group