Распачаўся прыём заявак на прэмію Арсенневай



Адкрыты прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.

Крытэры для падачы кніг:

1) жанр кнігі – паэзія; 2) кніга выдадзеная ў 2020 (кніга, якая была выдадзеная ў 2019, але па нейкіх прычынах не ўдзельнічала ў мінулагодняй прэміі, можа быць пададзеная ў гэтым годзе); 3) мова кнігі – беларуская; 4) кніга павінна быць выдадзеная ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш зместу якой апублікавана ў кнізе ўпершыню). Больш падрабязна пра ўмовы і правілы прэміі можна даведацца з яе статуту.

Каб падаць заяўку на прэмію, запоўніце форму па спасылцы.

Таксама дашліце электронную версію выдання (pdf) і вокладку кнігі (у фармаце jpeg) на адрас [email protected] (пазначыўшы ў тэме пісьма назву кнігі і аўтара).

Акрамя гэтага, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, то для працы журы трэба перадаць папяровыя асобнікі (у колькасці ад 2 да 5). Наконт перадачы асобнікаў звяжыцеся, калі ласка, з каардынатарамі прэміі праз электронную пошту. 

Заяўкі прымаюцца да 11 сакавіка 2021 года.

Пераможцу вызначаць сябры журы: паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, пісьменніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец, паэтка, бард, выкладчыца Лера Сом, паэт, перакладчык і лаўрэат прэміі Наталлі Арсенневай 2020 Андрэй Хадановіч.

Прэмія за найлепшую кнігу паэзіі была заснаваная ў 2017 годзе ў гонар Наталлі Арсенневай – выбітнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа”.

У 2020 годзе прэмію атрымаў Андрэй Хадановіч за кнігу “Школа травы”, у 2019 – Марыя Мартысевіч за кнігу “Сарматыя”, у 2018 годзе Алесь Разанаў і яго кніга “Перавыбранае”. Першым лаўрэтам прэміі быў Уладзімір Някляеў, які ў 2017 годзе атрымаў узнагароду за кнігу “Толькі вершы”.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаўБеларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”. Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

lit-bel.org