Распачаўся праект «Традыцыйны строй»
Распачаўся праект «Традыцыйны строй» – першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі.
Стваральнікі праекту ў цікавай форме распавядуць пра асаблівасці беларускай вопраткі і яе рэгіянальныя адметнасці, раскрыюць эстэтыку беларускага нацыянальнага строю.
Яны заўважаюць, што нацыянальнае адзенне беларусаў адрознае не толькі ад адзення славянскіх суседзяў, але і ў межах самой Беларусі мае значныя асаблівасці.
Першы экскурс зладжаны ў Берасцейскі край. На юцюб-канале Традыцыя змешчаны ролік пра дамачаўскі строй. Ён бытаваў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў мястэчку Дамачава, вёсках Чэрск, Рудня, Ліпінкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (зараз у Берасцейскім раёне Берасцейскай вобласці).
Наступныя відэа будуць публікаваць на ютуб-канале ЭтнаТрадыцыі.
Праект «Традыцыйны строй» будзе рэалізоўвацца на беларускай і ангельскай мове. Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tradycyja.com