Пачаўся збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю



Сёлета адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе з дня смерці беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў жыцці нашай краіны — перапахаванне парэшткаў пісьменніка на Усходніх могілках у Менску. З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання. Літаратурны музей адкрыў дабрачынны рахунак для збору сродкаў, паведамляецца на старонцы ўстановы ў фэйсбуку.

Можна зрабіць свой унёсак у справу ўшанавання памяці выбітнага беларускага пісьменніка, пералічыўшы сродкі на разліковы рахунак у беларускіх рублях:

BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ “АЗБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032