Расстраляная літаратура
У сталічнай Галерэі “TUT.BY” Саюз беларускіх пісьменнікаў ушанаваў рэпрэсаваных за сталінскімі часамі літаратараў. Адкрываў вечарыну памяці намеснік старшыні Саюзу Алесь Пашкевіч:
— У ноч з 29-га на 30-га кастрычніка адбыўся генацыд беларускай нацыянальнай эліты, калі ў адну ноч былі знішчаныя дзве сотні беларускіх інтэлігентаў. Два дзясяткі эліты беларускай прозы і паэзіі. Па-сутнасці вырвалі сэрца ў беларускай літаратуры. На жаль, нельга сказаць, што і сёння не стукаюць у некаторыя кватэры пісьменнікаў. Толькі мабыць машыны змяніліся: варанкі былі савецкай вытворчасці, а цяпер прыязджаюць на нямецкіх.
У вечарыне памяці бралі ўдзел сваякі рэпрэсаваных, даследчыкі іх творчасці, грамадскія дзеячы сённяшняй Беларусі.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск