Расстраляны ў Курапатах
29 ліпеня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Юркі Лявоннага (Леаніда Юркевіча, 1908-1937).
Юрка Лявонны вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім педтэхнікуме і Беларускім педінстытуце (за распаўсюджванне «контррэвалюцыйных вершаў» выключаны, але пазней аднавіўся і ў 1934 годзе скончыў літаратурны факультэт).
Друкавацца Юрка Лявонны пачаў у 1924 годзе. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930 годзе. Працаваў у рэдакцыях газет «Магілёўскі селянін», «Звязда», часопісе «Работніца і калгасніца Беларусі». Разам з Сяргеем Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Жуль Верна «80 000 лье пад вадой». Некаторыя вершы паэта пакладзены на музыку.
Сяргей Грахоўскі пра яго згадваў: «Ён гадзінамі чытаў па памяці Маякоўскага і Кірсанава, Ціханава і Лугаўскога. У яго быў тонкі густ да слова, да формы, а пра сябе ён часта гаварыў: «Сапраўднае я яшчэ напішу, значнае наперадзе…».
Але сапраўднага Юрка Лявонны напісаць не паспеў. Яго арыштавалі восенню 1936 года і ў 1937 годзе расстралялі ў Курапатах.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1957 года. Асабовая справа Ю. № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У адным з вершаў паэт пісаў:
Ёсць настроі… А ў іх – пералівы.
Ёсць часіны – здаюцца сном.
Толькі той на свеце шчаслівы,
Беларускае Радыё Рацыя