“Раство з беларускай паэзіяй”: вершы і паштоўкі да Калядаў
Каталіцкі партал гарадзенскай дыяцэзіі прадставіў гарадзенцам вечарыну “Раство з беларускай паэзіяй”. Музычным аздабленнем вечара быў выступ жаночага камернага хору Гарадзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Ларысы Іконнікавай. Паэтычныя ўстаўкі на сустрэчы рабілі прадстаўнікі прадзяржаўнага Саюзу пісьменнікаў. На вечарыне не было бачна нікога з паэтаў Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Пра тое, для каго цікавыя такія сустрэчы, распавядае ксёндз Юры Жэгарын:
– Я думаю, што такія сустрэчы патрэбныя для ўсіх людзей – і для моладзі, і для старэйшых асоб, і для адукаваных, і для студэнтаў. Таму што дзякуючы вось такім вечарам можна дакрануцца да чагосьці духоўнага, вечнага, добрага. Да таго ж гэта пабуджае нас развівацца найперш у духоўным плане. А што за гэтым ідзе – гэта ўсё астатняя.
На сустрэчы таксама адбылася прэзентацыя дызайнерскіх калядных паштовак, якія адразу можна было паслаць белпоштай.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя