„Размовы ў зялёных” у веснавым Полацку



Пленэры адбываюцца не толькі ў жывапісцаў, графікаў, скульптараў, але і майстроў габелену. Летась прайшоў IV Міжнародны пленэр тэкстыльнай скульптуры „Размовы ў зялёных”, які менская галерэя “Брама” ладзіла ў невялічкім славацкім гарадку Спіша. Удзельнікі пленэра, акрамя Славакіі, пабывалі ў Празе (Чэхія) і Вене (Аўстрыя), дзе наведалі музеі.

У пленэры прынялі ўдзел вядомыя мастакі, педагогі і студэнты мастацкіх навучальных устаноў – не толькі з Беларусі, але таксама з Украіны і Расеі. У пленэрных работах мастакі прадставілі шырокую панараму мастацкага тэкстылю, розныя тэхнікі і тэхналогіі працы з матэрыялам, самыя смелыя і нечаканыя іх злучэнні, а таксама аўтарскія ноу-хау.

Першая выстава ўдзельнікаў пленэра адбылася ў славацкім горадзе Спіша. У лютым яна праходзіла ў віцебскім Мастацкім музее. А 11 сакавіка яе адкрыццё адбылося ў полацкай Карціннай галерэі.

Выставу прадстаўлялі кіраўнік праекта мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн і вядомая віцебская габеленшчыца Наталля Лісоўская.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя