„Развітальная памяць”
Фотавыстава “Развітальная памяць. Пасмяротная фатаграфія як частка нашай культуры” адкрылася ў гісторыка-мемарыяльным музеі “Сядзіба Нямцэвічаў”. Пасмяротная фатаграфія – гэта практыка фатаграфавання нядаўна памёрлых, якая стала звычайнай справай у ХІХ-ХХ стагоддзях, але бліжэй да 90-х сыйшла ў нябыт. Падрабязней кажа арганізатар і натхняльнік выставы, берасцейскі краязнаўца Іван Чайчыц:
– Рэч у тым, што пасмяротнае фота – гэта практычна равеснік фатаграфіі ўвогуле. Колькі існуе фатаграфія, столькі існуе і пасмяротнае фота. Аднак першапачаткова яно было крыху ў іншым жанры: прыбраць смерць і паказаць чалавека жывым. У нас, на тэрыторыі Беларусі, гэты жанр развіваўся па-іншаму: тут смерць паказвалі такой, якая яна ёсць.
Экспазіцыя будзе адкрыта для наведвання цягам бліжэйшага месяца ў адной з залаў, і наведвальнікі змогуць пабачыць зборы фотаздымкаў з Берасцейскай вобласці. “Кошт уваходу не адрозніваецца ад квітка ў музей, таму, набыўшы квіток, вы таксама трапіце і на выставу”, – зазначае Сяргей Семянюк, дырэктар гісторыка-мемарыяльнага комплексу.
[Not a valid template]Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Скокі, Берасцейскі раён
Фота аўтара