Развітальны канцэрт “Ляпіса Трубяцкога” ў Вільні
У Вільні ў суботу з поспехам прайшоў развітальны канцэрт беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкой», на які сабраліся некалькі тысяч чалавек. Сяргей Міхалок скончыў выступ песняй «Беларусь freedom» і песняй “Свежы вецер”. „Хачу, каб песня збылася, многія мае песні збываюцца, і яна прынесла нам вецер свабоднага жыцця: «Хай усё будзе добра!» – сказаў Міхалок са сцэны:
Тур „Клоуна нет” „Ляпіс Трубяцкой“ працягне канцэртам у Кіеве 26-га жніўня, а пазней – у Пецярбургу.
[Not a valid template]
„Мы будзем існаваць, пакуль будуць спяваць нашыя песні”, сказаў са сцэны Сяргей Міхалок, але пацвердзіў, што гурт перастане існаваць з першага верасня.
Беларускае Радыё Рацыя, фота Хлябца Максіма
Фота Generation.by
