Развітанне з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца 21 снежня



Развітанне з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца 21 снежня ў Менску. Вядомы беларускі тэатральны крытык, стваральнік шэрагу праектаў памёр ва ўзросце 39 гадоў.

Цырымонія развітання з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца 21 снежня ў храме Свята-Елісавецінскага манастыра (вул.Выгоцкага, 6).

Паніхіда а 10.00. Развітанне аб 11.00, паведаміў сябар Стрэльнікава – Сяргей Будкін. Пахаваны Аляксей Стрэльнікаў будзе на Лясных могілках у Менску.