“Re1ikt” бясплатна выступае па Беларусі
Музыкі граюць як стары рэпертуар, так і кампазіцыі, якія ўвайшлі ў новы альбом “Kufar”. Своеасаблівы тур стаў магчымым дзякуючы падтрымцы “Мовы нанова”. Гурт на курсах грае ў акустычнай версіі. Кажа музыка Аляксандр Дземідзенка:
– Мы кожную сваю праграму намагаемся ўзбагаціць нейкімі новымі песнямі. Напрыклад, мы гралі гімн „Крумкачоў” – песню, якую мы разам напісалі і выдалі яшчэ вясной. Песня “Вылятай”, якую мы заспявалі разам з Сержуком Доўгушавым. Гэта ўсё ўвайшло ў наш апошні альбом “Куфар”, які мы выдалі напрыканцы кастрычніка.
Менская прэзентацыя альбома адбылася яшчэ 10 снежня і ў электроннай версіі. Зараз жа паслухаць, у тым ліку і “Kufar”, дзякуючы туру з “Мовы нанова” ўжо змаглі жыхары Берасця і Светлагорска. Дзе пройдуць наступныя канцэрты, можна падглядзець на старонцы гурту ў інтэрнэце.
[Not a valid template]
Цалкам гук у далучаным аўдыёфайле.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: Максім Хлябец