“Re1ikt” прэзентаваў у Гомелі альбом “Kufar”
У Гомелі гурт “Re1ikt” прэзентаваў новы альбом “Kufar”. Сярод песняў, якія ўвайшлі ў альбом, – гімн “Разам”, прысвечаны футбольнаму клубу “Крумкачы”.
А таксама шэраг кампазіцыяў на аснове народных песень.
Кіраўнік гурта “Re1ikt” Аляксандр Дземідзенка распавёў, што ў новы альбом увайшлі песні, які стварыў гурт за год:
– Народная песня “Вылятай, перапёлка!” мы зрабілі з Сяржуком Доўгашавым. Некаторыя песні, якія былі запісаныя падчас альбома “Лекавыя травы”, некаторыя для Рыгора Барадуліна “Дробненькі дожджык”. Мы вырашылі, што будзе даволі не добра, калі мы будзем выкідаць гэтыя песні ў інтэрнэт, яны могуць згубіцца неяк. Праз пэўны час, калі будуць іншыя альбомы, новыя матэрыялы, “Kufar” мы ўсё ж такі захаваем.
Гурт “Re1ikt” грае ў стылі прагрэсіўны рок. Прэзентацыя новага альбому адбылася ў межах бясплатных курсаў вывучэння беларускай мовы і культуры “Мова нанова”.
[youtube id=”AuPwUIYaeTY”]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель