„Re1ikt” выпусціў новы альбом „Куфар”



Менскі фолк-рок-гурт „Re1ikt” прадставіў новы альбом „Kufar”. Рэліз адбыўся роўна праз год пасля выхаду кружэлкі „Лекавыя травы”, прызнанага беларускімі экспертамі лепшым рок-альбомам 2015 года.

[soundcloud url=”https://api.soundcloud.com/playlists/268082757″ params=”auto_play=false&hide_related=false&show_comments=true&show_user=true&show_reposts=false&visual=true” width=”100%” height=”450″ iframe=”true” /]

У „Kufar” трапілі: „Дробненькі дожджык” са зборніка „Песні Матчыны з Вушаччыны” – песня, якую напявала маці Рыгора Барадуліна, вясельная „Сваточкі”, запісаная музыкамі ад Марыі Сямёнаўны Амос у вёсцы Халопенічы Крупскага раёна, а таксама аўтарскія творы, натхнёныя роднымі краявідамі.

Грошы на выданне альбома „Kufar” былі сабраныя падчас краудфандынгавай кампаніі, у якой паўдзельнічалі больш за 80 чалавек з розных краін свету: Беларусі, Польшчы, Сербіі, Канады, ЗША. Сума ахвяраванняў склала 2453 рублі.

Беларускае Радыё Рацыя