reBrest ажыўляе старое Берасце



Для поўнага функцыяналу прыкладання дапоўненай рэчаіснасці reBrest спатрэбіцца сабраць каля 8000 даляраў. Гэта вынікае з разлікаў аўтараў ідэі па аднаўленню старога Берасця.

Кажа ініцыятар праекту Віктар Клімус:

– Усе праблемы, усе патрэбы можна закрыць пры наяўнасці фінансавых сродкаў. Спецыялістаў можна наймаць. Калі ёсць зацікаўленыя рабіць гэта, развіваць тэму, з тых людзей, якія маюць пэўную прафесійную кампетэнцыю, якія гатовыя паўдзельнічаць у праекце, то зразумела сродкі можна ашчадзіць за кошт карыснага партнёрства. Тэхналагічна гэта дорага, мы плануем сабраць яшчэ да 16 тысяч беларускіх рублёў. Поўны функцыянал да васьмі аб«ектаў, разам з цяперашнім кляштарам бернардынак. Іншых яшчэ сем аб’ектаў, ёсць напрацоўкі можам зрабіць пры наяўнасці магчымасцяў.

Праект ReBrest накіраваны на аднаўленне спадчыны старога Берасця, якая была страчана ў 1830-х гадах падчас будаўніцтва крэпасці. Дзякуючы адмысловаму AR мабільнаму прыкладанню, на які ідзе збор сродкаў, можна будзе ўбачыць той ці іншы страчаны будынак з прывязкай да яго колішняй лакацыі. Больш інфармацыі ў сацсетках установы „Грунтоўня”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце