ReBrest будзе пашыраны па-за межамі рэгіёну



Адразу некалькі новых аб’ектаў, што можна разгледзець на месцы іх ранейшага існавання, з’явіліся ў мабільным дадатку «ReBrest». Пра гэта паведаміў аўтар ідэі, прадстаўнік краўдфанд-кафэ «Грунтоўня» Віктар Клімус.

Ён адзначыў, што платформа будзе пашырана па-за межамі рэгіёну:

-«ReBrest» – першапачаткова мы задумвалі яго як air-гід з аб’ектамі дапоўненай рэальнасці па страчанай спадчыне старога Берасця. Але зараз мы распрацоўваем яго прыкладанне як такую air-платфрму для зусім розных магчымых air-праектаў грамадскай, культурнай сферы.

Сярод аб’ектаў, якія ўжо падрыхтаваныя, – ансамбль Бернардынскіх кляштараў, Касцёл калегіі езуітаў і Базыліянская царква.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце