Рэдкі здымак Слонімскай сінагогі



Да 1910 года ў Слоніме дзейнічала 7 сінагог, некалькі малітоўных дамоў і хедэраў, працавалі 4 яўрэйскія вучылішчы. У 1897 годзе ў Слоніме быў створаны першы яўрэйскі прафсаюз. Каля 7 тысяч яўрэеў пражывалі ў Слоніме ў 1921 годзе.

Галоўны будынак слонімскіх яўрэеў – Вялікая сінагога (на Савецкай вуліцы каля рынку) быў пабудаваны на месцы драўлянай, у 1642-1648 гадах. Сінагога з’явілася, як важная частка абарончай сістэмы горада. У архітэктуры галоўнага фасада сінагогі адчуваюцца рысы гарадзенскай школы барока XVII-XVIII стагоддзяў. У XVIII стагоддзі сінагога  ў Слоніме была трохі перабудавана, хаця частка першапачатковай лепкі і роспісы зберагліся.

Сёння Вялікую сінагогу ў Слоніме плануюць у бліжэйшыя гады рэстаўраваць і адкрыць там рэспубліканскі музей яўрэйскай культуры.

Здымак слонімскай сінагогі 1916 года публікуецца ўпершыню.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя