Рэдкія здымкі Віленскай беларускай гімназіі



Сёлета Віленскай беларускай гімназіі спаўняецца 100 гадоў з дня яе заснавання. Гэтая адна з першых беларускіх сярэдніх школ, арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам.

Алена Сакалова-Лекант з вучнямі 2-га класа Віленскай беларускай гімназіі, 1927-1928 г.г. Сярод вучняў: Кірцун, Пазнякевіч, Верабей, Бурсевіч, Туронак, Аскерка, Жыткевіч, Камянецкі, Лабко, Сенчык, Мілянцэвіч…

Першым яе дырэктарам працаваў Міхась Кахановіч. Выкладчыкамі і выпускнікамі Віленскай беларускай гімназіі былі сотні вялікіх асобаў нашай Бацькаўшчыны, сярод якіх – Ігнат Дварчанін, Мікола і Хведар Ільяшэвічы, Адам Станкевіч, Рыгор Шырма, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Сяргей Паўловіч, Барыс Кіт, Максім Танк, Наталля Арсеннева, ды ўсіх пералічыць немагчыма. На вялікі жаль, да сённяшніх дзён не напісана і не выдадзена сур’ёзных даследаванняў, манаграфій, энцыклапедый пра Віленскую беларускую гімназію. А гэта ў незалежнай Беларусі павінна было быць зроблена даўно. Ды і святкаванне 100-годдзе гімназіі ў Беларусі праходзіць непрыкметна. А гэта дата, я лічу, другая пасля 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Прапаную некалькі рэдкіх здымкаў з Віленскай беларускай гімназіі.  

На здымках:

1. Выпуск 1937/38 2.Гімназісткі адпачываюць. З адваротнага боку здымка ёсць надпісы: Грузьдзянка Ф., Валя І., Люся Варанчанка, Зоя Грыцук, Л.Лаўчанка, Ніна Л., Жэня Л., Соня П., Люда Ж., Жэня В., Жэня Л. 1937 г. 3. Гіназісткі Дуня Козел і Марыя Д. шапацыруюць па Вільні, 1938 г. 4. Фотаздымак на памяць, 1937 г. 5. Вучні 8 класа Віленскай беларускай гімназіі, 1938 г. 6. Батанічная выцечка гімназістаў, 14 траўня 1939 года. 7. Гімназісткі. З адваротнага боку здымка падпісана: А.Волк-Левановіч, В.Курыла, А. Яблонская, Д.Радзюк, Н.Карась, Надзя Благадыр, А.Жыткевіч. Клас II, 1933 г. 8.Вечарына ў гімназіі, 1939 год. 9. Гімназісты гуляюць па Вільні, 1937 г. 10. Пасля матуры, 1938 год.

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва аўтара