“Рэфлексіі пра каханне”
У Гародні адкрылася выстава Таварыства польскіх мастакоў. Некалькі дзясяткаў сваіх прац у гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз” выставілі творцы Таварыства польскіх мастакоў пры Саюзе палякаў у Беларусі. Выстава пачала працу адмыслова ў Дзень закаханых, таму што кожная з карцін і скульптур адлюстроўвае адну з формаў і праяўленняў кахання ў нашым жыцці.
Кажа мастацтвазнаўца Аля Матук:
– Бачым тут розныя постаці, найбольш жаночых. Жанчына заўсёды натхняе мужчыну. Ды і каханне, як бачым на гэтых карцінах, мае розныя абліччы. Некаторыя мастакі зрабілі пейзажы, але нават у іх ёсць закаханыя пары, ёсць агонь кахання.
Выставу “Рэфлексіі пра каханне” ў гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз” можна будзе наведаць да 8-га сакавіка.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня