Рэгі-гурт „Botanic Project” прэзентуе новы альбом



Беларускі рэгі-гурт „Botanic Project” зладзіць канцэртную прэзентацыю альбома „Музыка сфер”. Імпрэза адбудзецца ў суботу, 10-га чэрвеня ў Варшаве.

Падзею анансуюць ўдзельнікі бэнду Клім Малажавы і Андрэй Багамолаў:

– Мы будзем радыя бачыць усіх, хто ў Варшаве, усіх хто нас ведае, усіх хто хочаш нас падтрымаць, паслухаць файную музыку. Увесь наш новы альбом прагучыць у гэты вечар, усе нашыя хіты абавязкова канешне прагучаць.

Гэта альбом не толькі цікавы тым, што гэта напісана ў турме, а ён яшчэ цікавы звядзеннем, вайбам, настроем і настальгіяй па той атмасферы, якая была калісьці.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Канцэрт гурта „Botanic Project” адбудзецца ў клубе „Beer Station” (Lwowska, 17).

Пачатак падзеі – у 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя