„Рэха даху – VII”
„РЭХА ДАХУ – VII” фестываль саверсізму і ігдрасілізму – мерапрыемства пад такой назвай стартавала а 18-й у музеі-сядзібе „Пружанскі палацык”.
Арганізатары вызначаюць яго як фэст эксперыментальнага мастацтва, дзе ёсць уласна мастацкі, літаратурны, музычны, краязнаўчы і навукова-гістарычны складнікі. „У „Пружанскім палацыку” ён праходзіць не ўпершыню”, – кажа Зміцер Юркевіч, ініцыятар вечарыны:
– Калі перавесці на зразумелую мову, гэта фестываль, які займаецца сеяннем разумнага, добрага і вечнага. „Пружанскі палацык” і дзейнасць, якую ён праводзіць, – гэта ўзор існавання любой падобнай сядзібы-музея для Беларусі. “Палацык” жыве насычаным культурным жыццём і ён падтрымлівае нас, а мы падтрымліваем яго.
На сёлетнім фестывалі госці пабачаць выставу жывапісу „Краявіды” ад Алеся Родзіна, паслухаюць лекцыю пра „Радавод Станіслава Манюшкі” ад Змітра Юркевіча, „Купальскія спевы” Таццяны Галінскай і выступ мясцовага музыкі Андрэя Астапюка. Удзел у фэсце Алеся Мікуса з прэзентацыяй кнігі „Паганства і балты” пакуль пад пытаннем.
Кошт квітка 2 рублі.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя