„Рэха” на базе адпачынку „Вялес”
Музычнае „Рэха” сабрала ў першы дзень правядзення некалькі сотняў прыхільнікаў андэграўнднай музыкі. Фэст пад назай „Рэха” ўжо трэці год запар збірае каля беларуска-польскай мяжы непадалёк ад Гародні на базе „Вялес” аматараў андэграўнду з розных гарадоў і нават краін, ёсць музыкі з Масквы і Санкт-Пецярбургу. Назвы гуртоў вядомыя толькі сярод аматараў гэтых стыляў і накірункаў.
Распавядае арганізатар Аляксей Коўтун:
– У першую чаргу ў нас музычны фестываль. У нас андэграўндны фармат. Тым не менш нефарматная музыка прываблівае некалькі соцен людзей. Для такой музыкі гэта крута. У асноўным зараз усе фестывалі з’арыентаваныя на тое, каб зарабіць грошай. А мы імкнемся адыйсці ад гэтага і проста робім добрую, на наш погляд, музыку.
Гэтым разам, акрамя музычнай часткі, можна было знайсці для сябе і іншыя цікавосткі: фрымаркет і веганскую ежу, фотасушку і лазню. Уначы запрашаюць ды-джэі і таксама праходзяць паказы некамерцыйнага кіно.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя