Рэпер Ціма Беларускіх атрымаў два гады абмежавання волі па справе аб наркотыках
Суд Маскоўскага раёна Менска прыгаварыў рэпера Ціму Беларускіх (Цімафей Марозаў) да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (хатняя „хімія”).
Згодна з матэрыяламі справы, 22-гадовы музыкант і яго 25-гадовы таварыш у снежні 2020 года і студзені 2021 года набылі праз інтэрнэт гашыш масай большай за 1,96 грама. „Частку наркотыку абвінавачваныя ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба ў Менску. Астатнюю колькасць знайшлі супрацоўнікі міліцыі”, — гаварылася ў паведамленні Генпракуратуры.
Пасля суда Марозаў заявіў, што не будзе абскарджваць прысуд.