Рэпер Вожык плануе выступіць на адборы на Еўрабачанне



Беларускі рэпер Зміцер Вожык плануе паўдзельніць у нацыянальным адборы на музычны конкурс Еўрабачанне. Ён падрыхтаваў песню ў стылі фолк-хіп-хоп.

Як распавёў рэпер Вожык, песня называецца “Забі, Божа”:

– Я знайшоў запісаную ў Сянне 20-ць гадоў таму назад песню, гэта жніўная песня пра тое, як дзяўчыну аддалі за нялюбага. Яна вельмі перажывае, сумуе і кажа, што не хоча дамоў, што хоча застацца ў полі і праклінае сваіх сваякоў. Мне падалося, што гэта даволі не стэрэатыпная для беларускага фальклора песня. Звычайна там свякроўка ў цэнтры ўвагі, а тут праклён усёй сям’і, прычым такі праклён, што там дзяўчына просіць забіць іх усіх.

Міжнародны конкурс “Еўрабачанне 2018” адбудзецца ў Лісабоне ў траўні. Беларусь пакуль што не абвясціла нацыянальны адбор на ўдзел у конкурсе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель