Рэпер Вожык выступіць у Батумі
У грузінскім Батумі 22-га студзеня а 18:00 гадзіне ў прасторы „аКсяродак” адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім выканаўцам – рэперам Вожыкам (Зміцерам Зайко).
Кажа Зміцер Зайко:
– Адбудзецца мой творчы вечар у гонар майго дня народзінаў, называецца „36 гадоў пад сраку”. У фармаце такой экскурсіі па маім жыцці, ад пачатку і да цяперашніх часоў. Проста праз песні, іншыя творы, вершы, іншыя мае творы. Будзе не сумна, будзе весела і судзячы па ўсім 29-га студзеня атрымаецца зладзіць гэта і ў Тбілісі таксама.
Вожык быў вымушаны пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Грузіі, дзе прымае ўдзел у культурным жыцці беларускай дыяспары, а таксама вядзе курсы па гісторыі для беларускіх дзетак.
Беларускае Радыё Рацыя