Рэпер Яўген Пятроў асуджаны да году калоніі за песню пра Лукашэнку
Суд Добрушскага раёна пакараў годам калоніі агульнага рэжыму рэпера Яўгена Пятрова за абразу Лукашэнкі, якую следчыя знайшлі ў песні, аўтарства маладзёна, паведамляе «Вясна».
Песня, за якую судзілі хлопца, мае назву «Лукашенко, уходи».
Яўген Пятроў — грамадзянін Расеі, а значыць, пасля адбыцця пакарання, ён будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА№3. Невядома ці будзе маладзён падаваць апеляцыю на рашэнне раённага суду, бо ў яго не было адваката на працэсе.