Рэпрэсаваны архітэктар стаў ганаровым грамадзянінам Гомеля



Рэпрэсаванаму архітэтару Станіславу Шабунеўскаму нададзены статус ганаровага грамадзяніна Гомеля. Дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў адзінагалосна за гэта прагаласавалі.

Дагэтуль архітэктар ніяк не быў ушанаваны ў Гомелі. Гісторык Марыя Булавінская спадзяецца, што неўзабаве з’явіцца і вуліца Станіслава Шабунеўскага:

– Сёлета спаўняецца 150 год з дня нараджэння Станіслава Шабунеўскага. Мы – гомельцы ўсё ж такі павінны ўшанаваць памяць гэтага значнага для нашага горада чалавека, выдатнага архітэктара. Калі мы не можам усталяваць помнік, то трэба хаця б перайменаваць вуліцу.

Прапанову аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у імя Станіслава Шабунеўскага падпісала 270 чалавек. Дакумент накіравалі ў Гомельскі гарвыканкам і Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель