Рэспубліканскі фестываль “Жывіце ў радасці”
У суботу, 14 траўня, у Слоніме пачаўся VI рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці”Жывіце ў радасці”, у якім удзельнічаюць сямейныя творчыя калектывы з усёй Беларусі.
Фестываль распачаўся ў гарадскім парку, дзе ўдзельнікаў шчыра віталі слонімцы. Потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па цэнтры старажытнага горада над Шчарай да цэнтра культуры.
На пляцоўцы цэнтра культуры з самай раніцы адкрылася выстава-конкурс сямейнай творчасці “Творчая майстэрня сямейнага дабрабыту”. А на сцэне цэнтра культуры да самага вечара будзе праходзіць конкурс сямейных калектываў рэспублікі “Жыццё як творчасць”.
Калі конкурс завершыцца, усіх удзельнікаў фестывалю будзе радаваць канцэрт “Спраўляючы святы, мы песень багата спяваем усёй сям’ёй” творчых калектываў Гарадзенскай вобласці ў гарадскім парку.
І толькі позна ўвечары кампетэнтнае журы ўзнагародзіць пераможцаў конкурсу сямейных калектываў, а артысты беларускай эстрады ўсіх парадуюць сцэнічнай праграмай “Зорная ростань”.
Беларускае Радыё Рацыя