Рэтра-кружэлкі: „Ой, ляцелі гусі з броду” і „Як пагнала бабуся куранятак пасці”



Кружэлка паходзіць з калекцыі грамадскага дзеяча Канстанціна Майсені. Яна была выкуплена дзякуючы ахвяраванню і перададзена ў Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку.

Народную песню ў апрацоўцы Пятра Падкавырава „Ой, ляцелі гусі з броду” выконвае выконвае Маладэчанскі абласны ансамбль песні і танца па кіраўніцтвам А. Білібік.

На другім баку грамафоннай кружэлкі народная песня „Як пагнала бабуся куранятак пасці”. Твор выконвае Беларускі дзяржаўны народны хор пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча.

Грамафонная кружэлка была выраблена на „Прамкамбінаце” Менска ў першай палове 50-х.

Беларускае Радыё Рацыя