«Рэтраспекцыя прыгажосці» ў Гарадзенскім Новым Замку
Выстава гарадзенскага мастака Андрэя Філіповіча пад назваю «Рэтраспекцыя прыгажосці» адкрылася ў самым цэнтры Гародні, у Новым замку. Амаль паўсотні прац адлюстроўваюць лепшае, што мастак зрабіў за апошнія 20 год працы.
— Яна атрымала такую назву дзякуючы таму, што з’явілася нетрывіяльная задача ў гэтай дастаткова цікавай, складанай гістарычнай прасторы пра гістарычную прызму ахапіць і інтэграваць з кантэкстам гісторыі сваю гісторыю.
Па словах мастацтвазнаўцы Марыны Загідулінай працы Андрэя Філіповіча адрозніваюцца ад працаў іншых мастакоў з Гародні
— Андрэй Філіповіч мае сваю адметную творчую манеру, якая адрозніваецца лёгкасцю, узнёсласцю, празрыстасцю, рамантычнасцю. Ён працуе ў розных жанрах мастацтва. Гэта ў першую чаргу такія фігуратыўныя кампазіцыі, дзе ён выяўляе жаночыя вобразы, якія ён вельмі любіць і які вандруюць у яго з аднаго палатно ў другое, несучы з сабой рамантычныя пачуцці.
Сярод працаў прадстаўленых на выставе вялікая колькасць прыгожых краявідаў Гародні, а таксама партрэты вядомых гістарычных асобаў. На адкрыццё выставы прышлі калегі Андрэя Філіповіча, вучні гарадзенскай мастацкай вучэльні, а таксама дыпламаты з Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня