Рэжысёр, якому не дазволілі зняць фільм паводле Васіля Быкава
Кінарэжысёру, сцэнарысту, акцёру, педагогу, народнаму артысту Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі Ігару Дабралюбаву (1933-2010) 22-га кастрычніка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння.
Ігар Дабралюбаў нарадзіўся ў 1933 годзе ў Новасібірску. Выпускнік журфака БДУ і Усерасейскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. Ён запомніўся найперш працай рэжысёра над фільмам «Белыя росы» па сцэнарыі Аляксея Дударава.
А дэбютаваў Ігар Дабралюбаў яшчэ ў 1958 годзе эпізадычнай роляй у фільме «Шчасце трэба берагчы». Першую кароткаметражную стужку «Мост» па ўласным сцэнарыі рэжысёр зняў у 25. Затым былі карціны «Іван Макаравіч», «Шчаслівы чалавек», «Па сакрэце ўсяму свету», «Плач перапёлкі» па рамане Івана Чыгрынава. Узнагароджаны Срэбраным медалём імя Даўжэнкі за фільм «Братушка».
Кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі пра Ігара Дабралюбава аднойчы сказаў: „Ігару Дабралюбаву не далі працаваць у канцы жыцця. Ён дваццаць гадоў маўчаў, нават больш. Гэта жахліва і гэта злачынства супраць беларускай культуры — тое, што Ігар Міхайлавіч не змог зрабіць тое, што ён хацеў — зняць фільма паводле Васіля Быкава. Дабралюбаву “перашкаджала” бесклапотна жыць яго любоў да свабоды і нежаданне выконваць ідэалагічны заказ”.
Беларускае Радыё Рацыя