Рок-гурт J-Mors пачаў гастрольны тур
Славуты беларускі рок-гурт J-Mors пачаў гастрольны тур з нагоды свайго 20-годдзя. Тур называецца „20 год. Палёт норм!”. Канцэрт адбыўся ў рамках святкаванняў Дня горада Полацка.
Кажа лідар гурта Уладзімір Пугач:
– Я вельмі задаволены, што менавіта ў Полацку. Мы тут вельмі рэдка выступаем, апошні раз мы тут 12 год таму былі з канцэртамі, таму мне вельмі прыемна. У Наваполацк ездзім значна часцей, а ў Полацку не так часта, на жаль. Будуць яшчэ гарады, а менавіта мой родны Пінск, адкуль я паходжу. Пачынаем з буйных гарадоў, потым меншыя, а далей як атрымаецца.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Увогуле сёлетняй восенню гурт плануе выступіць у 10 гарадах Беларусі, і гэта не толькі абласныя цэнтры. Наступны канцэрт „морсаў” пройдзе 12 кастрычніка ў Жодзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя