Рок-гурт “Sumarok” прадставіў „Мінор”
Полацкі рок-гурт “Sumarok” запісаў свой першы альбом, які атрымаў назву “Мінор”. Альбом выкладзены ў вольны доступ на сайце sumarok.by.
Кажа лідар гурта Ігар Палынскі:
– Па-шчырасці, я чакаў, што ўсё будзе горш, чым атрымалася. Мы працавалі ў абсалютна хатніх умовах. Толькі вакал пісалі на студыі. Астатняе пісалі дома. У альбоме 11 песень – з іх 6 на беларускай мове і 5 на расейскай мове, гэта ў асноўным нашыя старыя песні, якія проста мы вырашылі запісаць, каб яны ўжо былі і каб спакойна далей можна было развівацца.
Каманда Ігара Палынскага існуе з 2009 году. Пазалетась музыкі зрабілі рэбрэндынг, адмовіліся ад старой назвы «Горад N» ды ад значнай часткі былога рэпэртуару, абраўшы курс на беларускую мову. Летась полацкі гурт пераспяваў па-беларуску песню «Мяч» гурту Сяргея Міхалка Brutto.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя