Рок-гурт „Zolki Band” прысвяціў кліп праціўнікам акумулятарнага заводу
Інды-рок-гурт „Zolki Band” з Берасця прысвяціў песню „Drevy i cieni” з новага альбому берасцейцам, якія больш за год змагаюцца супраць акумулятарнага заводу.
Іх супольны з Landau сінгл Śniežań быў прызнаны найлепшым у сезоне 2013-14 на Tuzin.fm. У 2014 годзе музыкі выдалі дэбютны альбом „Doŭhi doŭhi dzień” і намінаваліся на „Адкрыццё года” прэміі „Героі года”. Удзельнікі калектыву раней гралі ў розных берасцейскіх гуртах — у тым ліку Дай Дарогу!, Intra muros і D_tails.
Беларускае Радыё Рацыя