Рок-канцэрт “Музыка без засцярог”
17 кастрычніка ў Гайнаўцы пройдзе рок-канцэрт “Музыка без засцярог”. У яго рамках зайграюць рок-гурты: “Дзікі рай” з Белавежы і два беларускія гурты – падляшскі “5set5” ды “Сцяна” з Беларусі. “Мэта імпрэзы – даць нагоду для супольнага выступу польскіх і беларускіх гуртоў ,” – кажа арганізатар Тамаш Ціханюк з Беларускага Музея ў Гайнаўцы:
– Малады гурт з Белавежы “Дзікі рай” – гэта польскамоўны прадстаўнік нашай імпрэзы, гурт “5set5”, які ўсе добра ведаюць на Беласточчыне, і трэці гурт – двухразовы лаўрэат фестывалю “Роковіско Гайнаўка” “Сцяна” з Берасця. Упэўнены, што мы пачуем моцны склад удзельнікаў.
Канцэт пройдзе ў памяшканні Беларускага музея ў Гайнаўцы. Пачатак ў 18 гадзін. Уваход – бясплатны.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя