„Рок-Кола”, тусоўкі на плошчы і горад, якога ўжо няма



У чарговым выпуску відэапраекта „Ногі ў рукі”, прысвечанаму беларускім гарадам, экскурсію па Наваполацку правёў ураджэнец Нафтаграда Леанід Паўлёнак – заснавальнік гурта „НагУаль”.

Рок-музыкант, дзяцінства і юнацтва якога прайшло ў Наваполацку, распавёў пра тое, дзе тусавалася альтэрнатыўная моладзь горада ў 90-я, пра фестываль „Рок-Кола”, „Палімір” ды інш.