Роўна год спаўняецца берасцейскай ініцыятыве ’’Зюзя club’’



Яе мэта – папулярызацыя беларускай культуры і традыцыі, а таксама аб’яднанне вакол агульнай справы зацікаўленых у гэтым людзей. За год існавання ўжо было праведзена некалькі этнавечарын.

s_bagacz-2

Адзін з галоўных стваральнікаў ’’Зюзя club’’ Юры Сальнікаў адзначыў, што адное з галоўных дасягненняў – гэта новая зацікаўленая ў беларускай культуры моладзь:

 – Самае галоўнае за гэты год, што мы пазнаёміліся з новымі цікавымі людзьмі, якія зацікаленыя ў беларукай мове, культуры, якія жадаюць яе адраджаць. Галоўная наша місія была сабраць гэтых людзей разам, каб яны маглі разам працаваць і нешта рабіць для нашага горада. Мы дасягнулі гэтай мэты мне падаецца.

Мы будзем працягваць адраджаць усе беларускія святы, то бок гадавое кола, ладзіць майстар-класы і творчыя майстэрні, – адзначае Юры Сальнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце