Рухавіком пратэстаў у рэгіёне можа стаць музычная культура



Рухавіком пратэстаў у рэгіёне можа стаць музычная культура ў Беларусі. Дзякуючы музыкам і дваровым святам людзі знаёмяцца адзін з адным. Святочныя сустрэчы працягнуцца без залежнасці ад надвор’я і ціску з боку пакуль яшчэ дзеючых уладаў, — распавёў прадстаўнік берасцейскага гурта Laudans Андрэй Лугін:

– Я думаю, што пратэсты зараз не зайшлі ні ў які бок, таму што яны далей як ішлі, так і ідуць, яны развіваюцца. Калі б яны сышлі, то мы некуды б прыйшлі, то бок павінен нейкі вынік быць.  Я  веру, што беларусы не спыняцц, пакуль не будзе станоўчага выніку  для народа. Я думаю, што зараз узнялася хваля  культуры, прынамсі музычнай культуры,  у нашай  краіне, таму што вельмі шмат было зроблена дваровых канцэртаў.

Дваровыя святы часцей за ўсё на Берасцейшчыне адбываюцца ў выходны дні. Людзі збіраюцца недалёка ад сваіх дамоў, пяюць песні, каштуюць адзін аднаго салодкім ды абмяркоўваюць сітуацыю ў краіне за гарбатай.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце