Рыгор Сітніца наладзіў у Нацыянальным музеі „Ток”



Персанальная выстава “Ток” Рыгора Сітніцы адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Так адзначылі 60-годдзе старшыні Беларускага саюза мастакоў.

– Персанальная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі з нагоды майго юбілейнага года, які распачаўся канцэртам у Белдзяржфілармоніі, фактычна адбылася прэзентацыя майго паэтычнага зборніка “Ток”. І я нічога не прыдумаў, як назваць сваю выставу “Ток”. Ток крыві, ток часу, ток – месца, дзе людзі збіралі ўмалот. Я выбраў тое, што найбольш характарызуе мяне як мастака і паказваю людзям, што я “намалаціў”.

Рыгор Сітніца не толькі мастак-жывапісец. Ён яшчэ і арганізатар – старшыня Беларускага саюза мастакоў, а таксама – паэт. Ягоная літаратурная творчасць адзначаная прэміяй “Залаты апостраф”.

Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск  

Фота аўтара