Рыхтуецца да выдання кніга Алеся Краўцэвіча „Дзяржава Волатаў”



„Дзяржава Волатаў”. Кніга пад такой назвай рыхтуецца да выхаду ў траўні гэтага года. Прафесар Алесь Краўцэвіч, вядомы беларускі гісторык-медыявіст напісаў сваю чарговую кнігу з серыі „Жыццяпіс Вялікіх князёў літоўскіх”.

Пасля Міндоўга і Гедыміна, у фармаце кнігі з’явяцца гісторыі жыцця Альгерда і Кейстута. Кажа Алесь Краўцэвіч:

– Я лічу, што яна будзе не толькі цікавая зместам, але будзе цікавая таксама формай. Бо папярэдняя наша кніга тым самым мастаком зробленая, выйграла нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”. Мы таксама спадзяемся на гэта. Я заклікаю і прашу ўсіх аматараў гісторыі, маіх сяброў – і віртуальных, і сапраўдных – падпісацца на гэтую кнігу, падтрымаць на платформе Ulej праект выдання кнігі праз Алеся Краўцэвіча.

Аформіць будучую кнігу мастак Ігар Гардзіёнак. Цяпер праходзіць талака па зборы сродкаў на выданне кнігі на інтэрнэт-платформе „Улей”. Далучыцца могуць усе ахвотныя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота ulej.by