Рыхтуецца да выдання “Тэорыя літаратуры 20 стагоддзя”



Распачалася краўдфандынгавая кампанія па збору сродкаў на выданне фаліянта на 600 старонак “Гісторыя ідэй 20 стагоддзя” ў адной кнізе – “Тэорыі літаратуры 20 стагоддзя”. Аўтары ставяць на мэце ўключэнне прафесійнага паняційнага слоўніка ды інтэлектуальнага дыскурсу ў сусветны кантэкст. Першы наклад “Тэорыі літаратуры 20 стагоддзя” плануецца выйсці з паўтысячы асобнікаў. Дабрачынныя сродкі на выданне збіраюцца на сайце talaka.by

Арганізатарка кампаніі – сябра Пэн-цэнтра Таццяна Нядбай. Яна, дарэчы, вярнулася з пленэра маладых паэтаў на Маладзечыншчыне памяці Таццяны Сапач, пра што таксама будзе гаворка – у ніжэй далучаным гукавым файле.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара