Рыхтуецца фільма пра вандроўніцу па Палессі Луізу Арнер Бойд
Беларусы змогуць пазнаёміцца з жыццём амерыканскай вандроўніцы Луізы Арнер Бойд і яе экспедыцыяй па Палессю з дапамогай дакументальнай стужкі. Здымкі фільма пры падтрымцы Амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі пачаліся на Пінскім Палессі.
Стужку рыхтуе аб’яднаная каманда супрацоўнікаў мясцовай тэлерадыёкампаніі “Пінск” і краязнаўцаў.
Чакаецца, што ўвосень працы над кінастужкай будуць скончаныя і ў лістападзе на Міжнароднай навуковай канферэнцыі з нагоды 80-годдзя амерыканскай экспедыцыі па Палессі, адбудзіцца ўрачысты прагляд.
Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін адзначыў, што так нібы адбываецца вяртанне вандроўніцы ў сучаснае беларускае Палессе:
– У свой час, у канцы 30-х, для свету яна адкрыла Палессе, а зараз мы спрабуем адкрыць яе і тое Палессе, якога ў нас ужо няма. Луіза Бойд адкрыла Палессе для свету, і самае галоўнае, для нас, для беларусаў, каб Луіза Бойд адкрыла нам Палессе, і каб мы зразумелі, хто такая Луіза Бойд і што такое Палессе.
У 1934 годзе Луіза Арнер Бойд у суправаджэнні польскіх географаў Станіслава Гажухоўскага і Ванды Равеньскай з мэтай навуковых даследванняў наведалі Піншчыну.
Луіза Бойд зрабіла 700 здымкаў Пінскага Палесся, дзякуючы якім пазнаёміла Амерыку і краіны Захаду з краям бясконцых рэк і багнаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя