Рыхтуецца новы нумар альманаха для дзяцей “Гарбузік”
Рыхтуецца новы нумар літаратурна-забаўляльнага альманаха для дзяцей “Гарбузік”. Папяровае выданне разлічанае на дашкольнікаў. “Гарбузік” ствараецца высілкамі бацькоў, аб’яднаных сайтам “Нашы дзеткі”. Сурэдактарка альманаха “Гарбузік” Вольга Мазурава гаворыць, якім будзе новы нумар.
– Часаваму колу мы хочам прысвяціць наступны нумар. Яго рабочая назва “Поры году”. Гэтым разам мы запрасілі Сержа Мінскевіча – аўтара добра вядомага для тых, хто гадуе беларускамоўных дзетак, таму што ягоны “Какос Маракос” па-сутнасці стаў добрым бестсэлерам. І тыя бацькі, якія цікавяцца дзіцячай беларускамоўнай літаратурай, павінны альбо ўжо прачытаць яго сваім дзеткам, альбо чуць яго і мець на ўвеце.
Альманах для дзяцей “Гарбузік” выходзіць у бібліятэцы Саюзу беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
Беларускае Радыё Рацыя
