Рыхтуецца першы Кангрэс беларускай культуры ў эмiграцыi



У рамках першага Кангрэса беларускай культуры ў эміграцыі, які адбудзецца 16-17 верасня ў Варшаве, ёсць магчымасць распавесці пра сваю творчасць, праекты ды ініцыятывы.

Будзе арганізаваная бесперапынная трансляцыя відэаролікаў пра беларускіх мастакоў i творчыя суполкi (хабы, рэзiдэнцыi, гэлерэi, тэатры i г.д.) ды іх працу. Ахвотныя могуць дасылаць свае кароткія відэапрэзентацыі.

Заяўкі на ўдзел у Кангрэсе прымаюцца да 3 верасня ўключна. Кангрэс арганізуе Інстытут беларускай культуры. Адной з галоўных мэт мерапрыемства – пошук і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны Беларусі ва ўмовах вымушанай эміграцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/Inbelkult2.0.