Рыхтуецца поўны збор твораў Святланы Алексіевіч на беларускай мове
Поўны збор твораў Святланы Алексіевіч у пяці тамах у перакладзе на беларускую мову рыхтуецца да публікацыі.
Перакладчыкамі выступяць вядомыя ў беларускім літаратурным асяроддзі людзі ― пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, публіцыст Сяргей Дубавец, філосаф Валянцін Акудовіч ды іншыя.
Збор Святланы Алексіевіч пабачыць свет у выдавецтве Ігара Логвінава.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters
