Рыхтуецца зборнік твораў краязнаўца Івана Калошы



На Піншчыне рыхтуюць зборнік твораў краязнаўца Івана Калошы, які вучыў у школе міністра інфармацыі Анатоля Бутэвіча і прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. У Пінскім рэгіёне краязнаўца вядомы як стваральнік і першы дырэктар літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа. “Такіх людзей і іхнія справы нельга забываць”, – адзначае намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:

– Музейчык быў просты, але было відаць, што парупіўся пра яго сапраўдны настаўнік разам са сваімі вучнямі. Зараз яго там трошкі змянілі. Вось тая праца, яна не павінна распусціцца, кожны, хто наведвае музей, павінен ведаць, што ўсё пачыналася з таго, што ён зграмадзіў вакол сябе вучняў, і разам з імі пачаў даследчую працу, пачаў апытваць былых вучняў Якуба Коласа.

Іван Калоша, працуючы як у Нясвіжскім раёне, так і ў Пінскім, запісваў цікавыя гісторыі, даследваў мінуўшчыну вёсак. Гэтыя дадзеныя і ўвайдуць у зборнік ягоных твораў, які плануецца выдаць увосень.

kalosha_ivan

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя