«Рышард Капусцінскі. Дарогамі памяці»
«Рышард Капусцінскі. Дарогамі памяці». Такую назву мае літаратурная імпрэза, якую ўвечары зладзіць Пінская гарадская бібліятэка. Мерапрыемства, прысвечанае 87-годдзю знанага польскага журналіста і пісьменніка, ураджэнца Пінска – Рышарда Капусцінскага.
Перакладчык на беларускую мову твораў Капусцінскага – Яўген Салейчук – кажа, што пісьменнік не губляў эмацыйную сувязь з горадам дзяцінства:
– Я лічу, што і на свет ён глядзеў вачыма пінчука. Ён згадвае, што гэта быў шматкультурны горад. І гэта дапамагло яму з разуменнем ставіцца да іншых культур. Для Пінска, я лічу, гэта гонар, што ў нашым горадзе нарадзілася такая славутая на ўвесь свет асоба, такі пісьменнік, такі прызнаны журналіст.
Рышард Капусцінскі не толькі не забываўся на родны Пінск і па магчымасці яго наведваў, але неаднаразова ўзгадвае горад над Пінай у сваіх творах.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота elsiglodetorreon.com.mx