„Сабакі Еўропы” Альгерда Бахарэвіча цяпер і па-расейску



“Сабакі Еўропы” – раман Альгерда Бахарэвіча, які выйшаў у папяровай версіі па-расейску. Пра тое, чым кніга адрозніваецца ад беларускамоўнай версіі, распавядае сам аўтар, ён жа і перакладчык.

– А я ўзяўся гэты раман перакладаць. Гэта была ідэя вельмі рызыкоўная. Пачаў змяняць некаторыя фрагменты, перапісваць цэлыя абзацы, нешта рабіць больш празрыстым. Пабачыў шмат хібаў у беларускім выданні, якія выправіў у расейскім выданні. Расейскія «Сабакі Еўропы» атрымаліся лепшымі па літаратурным узроўні і майстэрстве, больш цікавыя, больш адшліфаваныя. Таксама люблю казаць, што кніга, над якой ты працаваў два гады, заўсёды будзе лепшая за кнігу, над якой ты працаваў адзін год.

“Сабакі Еўропы” сталіся самай аб’ёмнай за апошнія гады беларускай кнігай у сэнсе колькасці старонак. Яна складаецца з шасці частак, кожная з якіх з’яўляецца самастойным творам.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара