“Сабакі Еўропы” да 100-годдзя БНР



У межах святкавання 100 гадоў БНР у Гародню завітаў Альгерд Бахарэвіч, які прадставіў у “Цудоўні” свой 900старонкавы твор “Сабакі Еўропы”.

Пра тое, дзе пісаўся гэты раман, распавёў Альгерд Бахарэвіч:

Раман “Сабакі Еўропы” пісаўся дзесьці год – даволі хутка. І пісаўся ў самых розных еўрапейскіх гарадах, у тым ліку пісаўся ў Менску, беларускіх вёсках. Пісаўся яшчэ ў Берліне, Кіеве, а таксама Вісбю – гэта горад Швецыі, на выспе Готланд.

На думку аўтара, гэты раман вельмі вылучаецца з усіх твораў беларускай сучаснай літаратуры.

– Вядома, вылучаецца сваім аб’ёмам. Беларуская літаратура рэдка здзіўляе чытачоў 900-старонкавымі опусамі. Гэтую кнігу я называю раманам-выклікам і самому сабе, і крытыкам, і чытачам, бо раман складаецца з шасці гісторый. Гэтая кніга разлічана на доўгае і ўважлівае чытанне. Як я сам кажу, гэта раман, які не кожны зможа дачытаць да канца. І сам спадзяюся, што не кожны чытач пераплыве гэтую вялікую шырокую раку.

Апроч рамана “Сабакі Еўропы”, Альгерд Бахарэвіч распавёў пра ўсе свае папярэднія творы, якія можна знайсці і набыць на кніжных паліцах “Цудоўні”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня